22 чэрвеня 2026 года Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам была зарэгістраваная некамерцыйная арганізацыя “Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення”. Асаблівую сімвалічнасць гэтай падзеі надае дата рэгістрацыі. Арганізацыя была створана праз 85 гадоў пасля пачатку Халакоста на тэрыторыі Беларусі – адной з самых трагічных старонак у гісторыі беларускага народа і яўрэйскай абшчыны краіны.
Стварэнне музея ў гэтую памятную гадавіну сімвалізуе пераемнасць гістарычнай памяці, імкненне захаваць праўду пра падзеі Халакоста, увекавечыць памяць аб ахвярах і расказаць будучым пакаленням аб мужнасці тых, хто аказваў супраціўленне нацысцкаму рэжыму.
Стварэнне некамерцыйнай арганізацыі – наступны важны этап у развіцці існуючага Музея яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку, які дазваляе ў доўгатэрміновай перспектыве развіваць на яго базе міжнародны даследчы і адукацыйны цэнтр. Будучы мемарыяльны комплекс стане цэнтрам збору інфармацыі аб падзеях і ахвярах Халакоста, гісторыі яўрэйскага супраціўлення ў кантэксце трагічных падзей Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Зарэгістравана некамерцыйная арганізацыя “Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення”
