
Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення
Былы нацысцкі працоўны лагер Навагрудскага гета
Аб праекце
Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца некамерцыйнай арганізацыяй “Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення”.
Мэтай стварэння мемарыяльнага комплексу з’яўляецца беражлівае ўвекавечанне памяці нявінных ахвяраў Халакосту, захаванне гістарычнай праўды і выхаванне ў цяперашніх і будучых пакаленняў разумення наступстваў нянавісці, адсутнасці талерантнасці і генацыду.
Музей
Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку, размешчаны на тэрыторыі былога гета, з’яўляецца мемарыяльным музеем, навукова-адукацыйным цэнтрам, прысвечаным Халакосту і яўрэйскаму супраціўленню ў Беларусі ў цэлым, самаму доўгаму тунэлю і самым паспяховым уцёкам праз тунэль падчас Другой сусветнай вайны у акупаванай нацыстамі Еўропе.
Партнёры
Праект падтрымліваецца яўрэйскімі і не-яўрэйскімі культурнымі і адукацыйнымі арганізацыямі, дзейнасць якіх накіравана на захаванне гістарычнай памяці, развіццё даследаванняў і далучэнне грамадскасці да гэтага працэсу.
Апякунская рада
Грамадскія дзеячы, нашчадкі вязняў гета, гісторыкі, мецэнаты, а таксама прадстаўнікі яўрэйскіх культурных і рэлігійных арганізацый Беларусі, якія аказваюць падтрымку развіццю музея ў доўгатэрміновай перспектыве.

Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення 2026
