Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення запрашае да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых людзей, якія жадаюць унесці асабісты ўклад у захаванне гістарычнай памяці і стварэнне будучага музейнага комплексу.
У цяперашні час нам асабліва неабходна дапамога ў добраўпарадкаванні тэрыторыі, выкананні агульнабудаўнічых і падрыхтоўчых работ. Мы будзем рады валанцёрам ад 14 гадоў (пры наяўнасці пісьмовай згоды бацькоў або законных прадстаўнікоў).
Калі вы гатовы далучыцца, калі ласка, загадзя звяжыцеся з намі, каб мы маглі ўзгадніць даты, аб’ём работ і неабходныя матэрыялы.
Телефон: +375 29 360-52-17
E-mail: info@holocaust.by
Таксама вы можаце напісаць нам праз нашы афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках, спасылкі на якія размешчаны ніжэй.
Кожная гадзіна, кожная добрая справа і кожны ўдзел дапамагаюць захаваць памяць для будучых пакаленняў.