Сёння ўвечары пачынаецца Рош га-Шана — яўрэйскі Новы год, і надыходзіць 5787 год паводле яўрэйскага календара.
Рош га-Шана — гэта час надзеі, роздуму і новага пачатку. У гэтыя дні прынята жадаць адно аднаму добрага і салодкага года, міру, здароўя і дабрабыту.
Няхай новы год прынясе ў кожны дом цяпло і згоду, дасць сілы захоўваць памяць, цаніць жыццё і перадаваць наступным пакаленням гісторыі тых, хто жыў да нас.
Жадаем усім міру, здароўя, дабра і светлай будучыні.
Шана това ў-метука — добрага і салодкага года! 🍎🍯
Мемарыяльны музей Халакосту і яўрэйскага супраціўлення
